Ярмошына: «Пяць патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адкрылі асабістыя фінансавыя фонды»

Пяць патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адкрылі асабістыя фінансавыя фонды. Аб гэтым 30 ліпеня ў эфіры «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Вельмі прыемна, што тыя, хто вылучаецца, скарысталіся гэтым новаўвядзеннем, — магчымасцю адкрыць свой асабісты фінансавы фонд для збору ахвяраванняў з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, таму што […]

Продолжить чтение

Рапота: задача журналістаў у час перадвыбарнай кампаніі — прыцягнуць увагу да важнейшых пытанняў развіцця краіны

Задача СМІ ў час перадвыбарнай кампаніі — прыцягнуць увагу да важнейшых пытанняў развіцця краіны. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, каменціруючы ролю прэсы ў кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Дзе б гэта ні адбывалася (выбарчая кампанія. — Заўвага БЕЛТА) — у Беларусі або ў любой іншай краіне […]

Продолжить чтение

Пры ЦВК Беларусі акрэдытаваны 8 наглядальнікаў

Колькасць акрэдытаваных пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі наглядальнікаў павялічылася да васьмі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на матэрыялы, размешчаныя на афіцыйным сайце ЦВК. У ліку апошніх акрэдытацыю атрымалі прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Леанід Бабічаў і прадстаўнік партыі БНФ Юрый Чавусаў. Раней пры Цэнтральнай камісіі таксама былі акрэдытаваны прадстаўнікі РГА «Белая Русь» Сяргей Пігараў, Беларускага хельсінкскага камітэта Дзмітрый Чарных, Рэспубліканскай […]

Продолжить чтение

Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій павінна прайсці адкрыта і дэмакратычна — Лазавік

Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій павінна прайсці гэтак жа галосна, адкрыта і дэмакратычна, як і тэрытарыяльных. Аб гэтым заявіў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які сёння праводзіць у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Хацелася б, каб фарміраванне ўчастковых камісій прайшло адкрыта, ліберальна […]

Продолжить чтение

Зорнае неба натхняе на творчасць

Зазірнуць у начное зорнае неба, палюбавацца ім,  адлюстраваць у фарбах сваё ўяўленне пра космас і намаляваць свае прыгоды ў ім запрасілі юных мастакоў арганізатары 13-га Міжнароднага мастацкага конкурсу «Іншым поглядам», які праходзіў у польскім горадзе Саснавец. Ганаровым папячыцелем праекта быў Польскі нацыянальны камітэт ЮНІСЕФ і мэр горада Саснавец Аркадзюш Хенчынскі. Сёлета на конкурс былі дасланы […]

Продолжить чтение

Кірыл Кедук. Яго творчы дзённік

Кірыл Кедук — беларускі піяніст з сусветным іменем, лаўрэат больш за 15 міжнародных конкурсаў. Артыст выступаў на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках. У ліку іх — Steinway Hall у Нью-Ёрку, Mozarteum у Зальцбургу, Sala Verdi ў Мілане, Bridgewater Hall у Манчэстары, Teatro Politeama Garibaldi ў Палерма, Hamarikyu Asahi Hall у Токіа. І гэта — за няпоўныя […]

Продолжить чтение

Лазавік: «Члены ініцыятыўных груп павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі»

Зборшчыкі подпісаў павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які правёў у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Самае галоўнае для тых камісій, якія ўжо сфарміраваны, — стварыць добрыя ўмовы для работы ініцыятыўных […]

Продолжить чтение

Лазавік: «Умовы для самастойнага галасавання інвалідаў па зроку неабходна стварыць на кожным участку»

Цэнтральная выбарчая камісія рэкамендуе на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання людзей са слабым зрокам і сляпых. Аб гэтым паведаміў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які сёння праводзіць у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «У час гэтай выбарчай кампаніі мы […]

Продолжить чтение

Аб выкананні мерапрыемстваў дзяржаўных праграм у сферы аховы здароўя Гродзенскай вобласці

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзена калегія па пытаннях выканання мерапрыемстваў дзяржаўных праграм у сферы аховы здароўя Гродзенскай вобласці, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, выдаткаваных на іх рэалізацыю. У рамках калегіі былі разгледжаны наяўныя на сёння праблемы ў сферы аховы здароўя як з боку фінансава-гаспадарчай дзейнасці, так і з боку якасці аказання медыцынскіх паслуг […]

Продолжить чтение

Аб рэалізацыі мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010 — 2015 гадах

Пытанні абгрунтаванасці і эфектыўнасці выкарыстання фінансавых сродкаў, накіраваных на рэалізацыю мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010 — 2015 гадах, разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Нягледзячы на тое, што дзяржавай за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэту толькі на кампенсацыю працэнтаў па выдадзеных на будаўніцтва і рэканструкцыю малочнатаварных фермаў крэдытаў і […]

Продолжить чтение