Выступілі артысты філармоніі

Падзеі

У рамках мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася канцэртная праграма артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.  Перад дзятлаўчанамі выступілі  салісты музычнага тэатра ў суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра.

Аснову праграмы склалі песні ваеннай тэматыкі. Разам з песнямі беларускіх аўтараў прагучалі добра вядомыя кампазіцыі ваенных гадоў — «Смуглянка», «Тальянка», «Эх, путь-дорожка», «Эх, Андрюша».

IMG_5658

IMG_5634s

IMG_5580

Завяршылася праграма, удзел у якой прыняла і ўраджэнка Дзятлаўшчыны Алла Аўдзейчык своеасаблівым гімнам Вялікай  Перамозе — песняй «Дзень Перамогі», якую гледачы слухалі стоячы.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Б. ВАРНЫ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *