Супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю

Падзеі

Беларускія арганізацыі гатовы ўдзельнічаць у праектаванні і будаўніцтве жылых, вытворчых і спартыўных аб’ектаў Пскоўскай вобласці. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Турчаком.

Сярод перспектыўных сфер узаемадзеяння Беларусі і Пскоўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва, сельскую гаспадарку, прамысловасць. Беларускія спецыялісты гатовы прымяніць свае веды пры ўзвядзенні інфраструктурных аб’ектаў да чэмпіянату свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у 2017 годзе. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што атрымаў пісьмо ад Міжнароднага саюза біятланістаў, дзе была дадзена высокая ацэнка правядзенню Беларуссю юніёрскага чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту.

«Працягласць граніцы Пскоўскай вобласці і Беларусі 300 км — гэта граніца, можна сказаць, кропка росту для пашырэння кантактаў. І не толькі з Пскоўскай вобласцю, але і праз нашых сяброў, якія жывуць у гэтай вобласці з усёй Расіі. І прыклад супрацоўніцтва Віцебскага і Пскоўскага рэгіёнаў з’яўляецца яскравым сведчаннем таго», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паміж абласцямі, а таксама асобнымі іх раёнамі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве. Асабліва дынамічна развіваюцца сувязі ў сферы маладзёжнай палітыкі, адукацыі, культуры, спорту і турызму.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *