Пра новыя віды пенсій

Падзеі

З 1 студзеня 2009 года ў Рэспубліцы Беларусь з’явіўся новы від дзяржаўнага пенсійнага страхавання — прафесійнае пенсійнае страхаванне, якое рэгулюецца  Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года № 322-З «Аб прафесійным пенсійным страхаванні».

У сувязі з уступленнем у дзеянне дадзенага закона сістэма пенсійнага забеспячэння папоўнілася  новым  відам  пенсій — прафесійнымі пенсіямі, закліканымі паступова поўнасцю замяніць сістэму датэрміновых пенсій, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні».

Законам № 322-З вызначана, што прызначэнне і выплата прафесійных пенсій робіцца органамі Фонду, а не ўпраўленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Прафесійныя пенсіі прызначаюцца застрахаваным асобам,  якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь і заняты ў асаблівых умовах працы паводле зацверджанага Пераліку працоўных месцаў з асаблівымі ўмовамі працы.

 

Пытанне: ці падлягае прафесійнаму пенсійнаму страхаванню трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, які абслугоўвае малочнатаварны комплекс на працягу каляндарнага года без выканання іншых сельскагаспадарчых работ?

Адказ: у адпаведнасці з артыкулам  5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» да прафесійнага пенсійнага страхавання падлягаюць мужчыны, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятыя ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і калі іх праца адпавядае  крытэрыям ацэнкі ўмоваў працы, вызначаных  Палажэннем аб крытэрыях ацэнкі ўмоваў працы для асобных катэгорый працаўнікоў і (альбо) асаблівасцяў (відаў) выконваемых работ для мэтаў прафесійнага пенсійнага страхавання і парадку іх выкарыстання, і выплаце ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Крытэрамі ацэнкі ўмоваў працы для мужчын, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўляюцца:

— непасрэдная занятасць у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на працягу поўнага працоўнага дня (у межах яго працягласці, вызначанай заканадаўствам), у тым ліку:

— выкананне работ на трактарах і іншых самаходных сельскагаспадарчых машынах на працягу поўнага сезону сельскагаспадарчых работ (ворыва і іншыя работы па падрыхтоўцы глебы да пасеву розных сельскагаспадарчых культур, сяўба і пасадка, механізаваныя работы па доглядзе культур, уборка сельскагаспадарчых культур, пагрузка і ўнясенне арганічных і мінеральных угнаенняў, перамяшчэнне гною і падрыхтоўка компостаў, іншыя механізаваныя работы ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі);

— выкананне іншых работ на стацыянарных і прычапных устройствах і агрэгатах, на рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, на жывёлагадоўчых фермах у міжсезонны перыяд.

Ацэнка ўмоваў працы канкрэтнага працаўніка робіцца з прымяненнем усіх вызначаных крытэрыяў ацэнкі ўмоваў працы ў сукупнасці. Пры неадпаведнасці (поўным альбо частковым) умоваў працы канкрэтнага працаўніка вызначаным крытэрыям ацэнкі ўмоваў працы прафесійнае пенсійнае страхаванне на яго не распаўсюджваецца (за такога працаўніка ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне не выплачваюцца, прафесійны стаж не фарміруецца).

З гэтага мяркуем, што трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, які абслугоўвае малочнатаварны комплекс на працягу каляндарнага года без выканання іншых сельскагаспадарчых работ (ворыва і іншыя работы па падрыхтоўцы глебы да пасеву розных сельскагаспадарчых культур, сяўба і пасадка, механізаваныя работы па доглядзе  культур, уборка сельскагаспадарчых культур, пагрузка і ўнясенне арганічных і мінеральных угнаенняў, перамяшчэнне гною і падрыхтоўка компостаў),  прафесійнаму пенсійнаму страхаванню не падлягае. Адпаведна ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне за яго страхавальнікам не выплачваюцца і яго прафесійны стаж не фарміруецца.

 

Пытанне: як  вылічваецца  прафесійны стаж?

Адказ: у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 13 закона прафесійны  стаж застрахаванай асобы вылічваецца праз складанне перыядаў, за  якія  выплачаны ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Таму сума  выплачаных  узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне за застрахаваную асобу, якая дасягнула агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту альбо афармляе пенсію за  працу  з   асаблівымі ўмовамі працы, альбо за выслугу гадоў, павінна адпавядаць суме налічаных узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне (за ўсе справаздачныя перыяды).

 

Пытанне: што змяніў у прафесійным пенсійным страхаванні Указ № 441?

Адказ: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 года № 441 «Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсійнага забеспячэння» быў прыняты для ўдасканалення прафесійнага пенсійнага страхавання і надання дадатковых пенсійных гарантый асобным катэгорыям працаўнікоў, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы. Уступіў у сілу з 1 кастрычніка 2013 года.

Указ № 441 накіраваны на наданне працаўнікам, якія маюць да 1 студзеня 2009 года не меней паловы спецыяльнага стажу работы ў шкодных умовах працы па спісах № 1 і № 2, права на прызначэнне льготнай пенсіі ў агульнай пенсійнай сістэме ўзамен датэрміновай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання. Пры гэтым працягласць у гэтых асобаў прафесійнага стажу работы пасля 1 студзеня 2009 года значэння не мае.

Таксама дадзена магчымасць працаўнікам, якія да 1 студзеня 2009 года выпрацавалі меней паловы спецыяльнага стажу альбо наогул не мелі такога, выбраць спосаб кампенсацыі занятасці ў шкодных умовах працы. Працаўнікі маюць права застацца ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання і ў будучыні атрымліваць прафесійную пенсію. Замест фарміравання права на прафесійную пенсію працаўнік можа выбраць штомесячную даплату да заработнай платы.

Звяртаем увагу, што пры выбары даплаты працаўнік выходзіць з сістэмы прафесійнага пенсійнага страхавання. Працадаўца не выплачвае за дадзенага працаўніка абавязковыя страхавыя ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Працаўнік не набывае прафесійны стаж, такім чынам права на датэрміновую пенсію фарміравацца не будзе.

З 1 студзеня 2014 года Указам № 441 прадугледжана павелічэнне тарыфаў для працаўнікоў, занятых на работах па спісе № 1 з 4,8 працэнта да 9 працэнтаў, па спісе № 2 — з 2,6 працэнта да 6 працэнтаў.  Дадзеная мера прывядзе да фарміравання больш важкіх прафесійных пенсійных зберажэнняў працаўніка, і, адпаведна, у будучыні — да павелічэння памеру прафесійнай пенсіі.

Па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца ў раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на адрас: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, д. 5а, альбо па тэлефоне 2-50-62.

М. ЖЫДКО,

начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *