Супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю

Беларускія арганізацыі гатовы ўдзельнічаць у праектаванні і будаўніцтве жылых, вытворчых і спартыўных аб’ектаў Пскоўскай вобласці. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Турчаком. Сярод перспектыўных сфер узаемадзеяння Беларусі і Пскоўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва, сельскую гаспадарку, прамысловасць. Беларускія спецыялісты гатовы прымяніць свае веды пры ўзвядзенні інфраструктурных аб’ектаў […]

Продолжить чтение

Прэзідэнт Індыі наведаў Беларусь

Беларусь гатова выбудоўваць больш глыбокія і шырокія адносіны з Індыяй. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы. Прэзідэнты абмеркавалі канцэптуальна і практычна канкрэтныя сферы двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся дыверсіфікаваць адносіны. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Індыі рэалізацыю шэрага новых сумесных узаемавыгадных праектаў з Беларуссю як у прамысловай, так і ў […]

Продолжить чтение

«Раўненне на Перамогу!»

Пад такой назвай сёлета ў Дзятлаве ў фармаце моладзевай канферэнцыі праходзіў восьмы раённы піянерскі злёт, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню піянерскага сяброўства. Добрыя справы, валанцёрства, песні, вершы — усё ў самых лепшых традыцыях, так піянеры Дзятлаўшчыны рахункавалі вынікі сваёй дзейнасці за апошнія два гады. Стартавала мерапрыемства ў Цэнтры творчасці […]

Продолжить чтение

Даша Вырко – бронзавая прызёрка алімпіяды ў Інданезіі

Даша Вырко – навучэнка 11 класа гімназіі №1 горада Дзятлава, актыўная, камунікабельная, добразычлівая дзяўчына, паспяховая вучаніца, адным словам – гонар сваёй навучальнай установы. А з нядаўняга часу – гонар удвая. Даша прыняла ўдзел у ІІІ Міжнароднай алімпіядзе навукова-тэхнічных праектаў (ISPrO) у Інданезіі, адкуль вярнулася з бронзавым медалём і багажом уражанняў, якімі падзялілася з чытачамі “раёнкі”. […]

Продолжить чтение

Грэка-рымская барацьба

Сярэбранымі прызёрамі абласной спартакіяды школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе сталі Юрый Орсік і Іван Курбатаў Юрый Орсік (вагавая катэгорыя 66 кілаграмаў) з Руды Яварскай выйграў тры паядынкі. Фінальны паядынак праводзіў з перавагаю, але рэалізаваць яе не змог. Паядынак завяршыўся з нічыйным лікам 10:10, а па дадатковым паказчыку (апошняе паспяховае дзеянне) суддзі аддалі перамогу саперніку. Юрый – […]

Продолжить чтение

Лыжаролерныя гонкі

Тры залатыя, чатыры сярэбраныя, адзін бронзавы медалі выйгралі раготнаўскія лажыролеры на адкрытым першынстве горада Баранавічы Каля 80 спартсменаў – з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Гродзенскай і Віцебскай абласцей – запрасілі мясцовыя арганізатары на свой турнір. Для лыжаролерных спаборніцтваў гэта ці не рэкорд, бо падобную колькасць удзельнікаў удалося сабраць толькі 2 гады назад у Мінску. Да […]

Продолжить чтение

Пад сцягам федэрацыі прафсаюзаў

Задачы і мэты  прафсаюзнага руху, яго роля ў сацыяльна-эканамічным жыцці грамадства — гэтыя тэмы былі абмеркаваны на працоўнай нарадзе Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Р.Ф. Юроўскі, саветнік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.В. Сарока, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М.В. Мацюкевіч. Распачалося мерапрыемства з урачыстага моманту — уручэння сцяга […]

Продолжить чтение

Дзятлава наведаў біскуп Аляксандр Кашкевіч

Значнай падзеяй у парафіяльным жыцці прыходу касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве стаў прыезд Біскупа Гродзенскай дыяцэзіі  Аляксандра Кашкевіча. Сустрэча з ім распачалася з урачыстай працэсіі, якой вернікі прайшлі да касцёла, дзе Біскуп Аляксандр узначаліў Святую Імшу. У супольнай малітве  разам з прыхаджанамі касцёла Ксёндз-біскуп  папрасіў заступніцтва і апекі Найсвяцейшай Панны, яе дапамогі на […]

Продолжить чтение

Эх, лазенька мая!

Духмяны пар не толькі цела, але і душу лечыць. Гэта выслоўе з’яўляецца для беларусаў неаспрэчнай нормай жыцця. І калі некаторыя жахары шматпавярховых дамоў прамянялі лёгкі пар на кватэрныя зручнасці, то для вяскоўцаў лазня па-ранейшаму застаецца душой паселішча, самым папулярным і наведвальным месцам. Вёска Руда Яварская нашага раёна – не выключэнне з глыбокіх лазневых традыцый Дзятлаўшчыны. […]

Продолжить чтение

Кветкі ў стылі квілінга

Тым, хто захапляецца дэкаратыўным мастацтвам, вядома такая тэхніка, як квілінг. У перакладзе на беларускую мову назва гучыць як «папяровае кручэнне». Невыпадкова, паколькі аснову квілінга складаюць вельмі тонкія палоскі паперы,  скручваючы якія і камбінуючы іх,  майстар стварае прыгожыя вырабы. Квілінг як рукадзелле быў вядомы яшчэ ў 14 стагоддзі, лічыўся мастацтвам. У наступныя стагоддзі майстрыхі стваралі мініяцюрныя […]

Продолжить чтение