Лыжаролерныя гонкі

Падзеі

Тры залатыя, чатыры сярэбраныя, адзін бронзавы медалі выйгралі раготнаўскія лажыролеры на адкрытым першынстве горада Баранавічы

Каля 80 спартсменаў – з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Гродзенскай і Віцебскай абласцей – запрасілі мясцовыя арганізатары на свой турнір. Для лыжаролерных спаборніцтваў гэта ці не рэкорд, бо падобную колькасць удзельнікаў удалося сабраць толькі 2 гады назад у Мінску. Да баранавіцкага турніру была пабудавана і 1 мая 2015 года перададзена спартсменам у карыстанне новая лыжаролерная траса ў Моладзевым парку. А 9 мая на трасе прайшлі першыя спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Іх удзельнікам стала і каманда з 13 чалавек, якая прадстаўляла Дзятлаўскі раён – усе яны цяперашнія вучні ці выпускнікі Раготнаўскай школы, выхаванцы трэнера Мікалая Анацкі. Выступілі раготнаўцы бліскуча – заваявалі трэць ад усіх медалёў турніру.

Спаборнічалі летнія лыжнікі ў пяці ўзроставых катэгорыях: 10-13 гадоў, 14-15, 16-18, 18-35, 35 і старэй.

У катэгорыі “10-13” пераможцам стала Ангеліна Анушкевіч, Кірыл Якаўчык і Кірыл Ляўкевіч падзялілі 4-5 месцы.

У катэгорыі “14-15” выйграў Дзмітрый Татарынаў, Таццяна Саўко заняла другое месца.

У катэгорыі “16-18” перамагла Крысціна Загдай, Павел Кіслы і Алена Апанасік занялі другое месца, Дзіяна Татарынава – трэцяе.

У катэгорыі “18-35” другое месца заняў Дзяніс Жых.

Б. ВАРНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *