Архівісты рэалізуюць сумесныя праекты

Падзеі

Архівісты Расіі і Беларусі будуць супрацоўнічаць па рэалізацыі праектаў аб гісторыі Другой сусветнай вайны. Пра гэта на сустрэчы кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных установаў Беларусі і Расіі ў Гродне паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзімір Адамушка. Архівы рэалізуюць шэраг праектаў, мэтай якіх з’яўляецца зрабіць даступнымі факты аб вайне карыстальнікам дзвюх краін.

Найбольш маштабным праектам з’яўляецца стварэнне ў бягучым годзе ваеннымі архівамі Расіі базы дадзеных «Памяць народа» (партал на базе ўжо існуючых праектаў Мінабароны РФ — «Мемарыял» і «Подзвіг народа») з найбуйнейшай у свеце базай дадзеных аб Вялікай Айчыннай вайне. База выкладзена ў інтэрнэт і цалкам даступная. Людзі могуць ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, які іх цікавіць і атрымаць усю інфармацыю. Таксама база папаўняецца звесткамі аб месцах пахаванняў. Абсалютная большасць воінскіх пахаванняў пашпартызавана, дзякуючы гэтаму і выкарыстанню картаў у інтэрнэце людзі змогуць убачыць дакладнае месца, дзе пахаваны іх дзяды і прадзеды.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *