Звяртайцеся правільна

Падзеі

У Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці звяртаюцца з пытаннямі, якія тычацца правільнасці афармлення пісьмовых скаргаў i іншых зваротаў грамадзян, якія падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, а таксама існуючых патрабаванняў да іх.

Артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” прадугледжаны патрабаванні да пісьмовых зваротаў (заяваў, прапановаў, скаргаў) грамадзян. Яны павінны складацца на беларускай або рускай мове, утрымліваць, акрамя сутнасці звароту, таксама назву і (або) адрас арганізацыі ці службовай асобы, якой накіроўваецца, прозвішча, імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна-заяўніка, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) работы (вучобы) і яго асабісты подпіс. Тэкст павінен паддавацца прачытванню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне нецэнзурных або абразлівых словаў і выразаў. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках яго папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці дакументаў), якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Таксама грамадзяне могуць рэалізаваць свае правы на зварот праз сваіх прадстаўнікоў, а пісьмовыя звароты ад імя недзеяздольных падаюцца іх законнымі прадстаўнікамі. У гэтых выпадках павінны прыкладвацца дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.
Электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў такім жа парадку і павінны адпавядаць патрабаванням, што прад’яўляюцца да пісьмовых зваротаў, а таксама ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.
Акрамя таго, неабходна ведаць, што скаргі могуць быць пададзены на працягу трох гадоў з дня, калі заяўнік даведаўся або павінен быў даведацца аб парушэнні сваіх правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў. Аднак, калі названы тэрмін прапушчаны па ўважлівай прычыне (напрыклад, цяжкае захворванне, інваліднасць, працяглая камандзіроўка), што пацверджана адпаведнымі дакументамі, прадстаўленымі заяўнікам, гэты тэрмін падлягае аднаўленню і скарга разглядаецца.
У адпаведнасці з артыкулам 15 закона аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў у выпадку невыканання заяўнікам патрабаванняў да пісьмовага звароту, што прад’яўляюцца законам, адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка, пропускі без уважлівай прычыны тэрмінаў падачы скаргі, такі зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці, аб чым пісьмова паведамляецца заяўніку і яму вяртаюцца арыгіналы дакументаў, калі яны былі прыкладзены да зварота.
Ананімныя звароты, маецца на ўвазе звароты заяўнікаў, у якіх не ўказаны прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца работы (вучобы), не падлягаюць разгляду, за выключэннем выпадкаў, калі яны ўтрымліваюць звесткі пра злачынствы, якія рыхтуюцца, учыняюцца або былі ўчынены.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *