Вялікая Перамога

Падзеі

Сем дзесяцігоддзяў мінула з той пары, як пераможным “Ура!” савецкі народ сустрэў заканчэнне адной з самых доўгіх і самых трагічных войнаў усіх часоў і народаў. Праз 70 гадоў міру на беларускай зямлі разам з сучаснікамі згадаем важныя словы аб Перамозе на старонках нашай аднайменнай газеты. “Чаму Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы завём Вялікай?” – адказ на гэта пытанне карэспандэнтцы далі дзятлаўчане.

ІВАН КРАХМАЛЬЧЫК,admin-ajax
старшыня Дзятлаўскага райвыканкама:

“Пра Вялікую Айчынную вайну напісаны тысячы кніг, мемуараў, зняты кінастужкі. Але з гадамі цікавасць да гэтай тэмы не слабее. Таксама жыве памяць пра тую трагедыю, якая абрынулася на нашу краіну. Напэўна, няма ў Беларусі сям’і, якую б не закранула Вялікая Айчынная вайна. Праходзяць гады, пакідаюць гэты свет людзі, якія кавалі Вялікую Перамогу. Але 9 Мая застаецца для ўсіх пакаленняў самым светлым і ўсенародным святам сучаснага грамадства. Таму што нашы бацькі і дзяды цаной уласнага жыцця абаранілі для нас галоўнае — жыццё і свабоду. Беларусь не завагалася і ў неймаверна цяжкіх умовах атрымала як ваенную, так і маральную перамогу над сіламі зла.
Многае ўжо зроблена і робіцца для захавання памяці пра подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У нашым раёне няма ніводнага недагледжанага помніка, салдацкага пахавання. У святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, на Дзятлаўшчыне і па ўсёй Беларусі штогод удзельнічае шмат людзей усіх узростаў. А гэта важнае сведчанне таго, што гэта Перамога для нас заўжды будзе Вялікай”.

——————————————————————————————————————————————

IMG_8588a

АЛЯКСАНДР БАРАНОЎСКІ,

старшыня Дзятлаўскага Савета дэпутатаў:
“Я добра помню ўрачыстасці, прымеркаваныя да 50-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Тады яшчэ свята сустракалі нямала ветэранаў, жывых сведак той падзеі. На жаль, да 70-й гадавіны Вялікай Перамогі ў раёне іх засталося толькі 26. Усім, што мы маем сёння, мы абавязаны людзям, якія аддалі свае жыцці, сваё здароўе дзеля нашай светлай будучыні. І сёння наша першачарговая задача – зрабіць так, каб моладзь адчувала вялікае значэнне Перамогі для нашага народа. Вялікая гэта Перамога найперш таму, што беларускі народ, як ніякі іншы, выпакутаваў гэту Перамогу – на франтах і ў тыле, у кожнай гарадской і вясковай хаце. Краіна страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Вялікая – таму што за сваю зямлю, за свае сем’і супраць фашысцкай навалы падняўся ўвесь беларускі народ, а не толькі ўдзельнікі дзеючай арміі. У Дзень Перамогі і штодня ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў нашым раёне і па ўсёй Беларусі надаецца вялікая пашана, аказваецца любая неабходная дапамога”.

——————————————————————————————————————————————

МІКАЛАЙ МАЦЮКЕВІЧ,IMG_8599
намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама:
“Найперш хачу павіншаваць усіх дзятлаўчан з вялікім, сапраўды ўсенародным святам. Гэта заслуга ўсяго вялікага савецкага народа, усіх людзей шматлікіх нацыянальнасцяў, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду, незалежнасць нашай дзяржавы. І цяпер самае галоўнае, каб нашы дзеці помнілі пра тое, што заваявалі іх дзяды і прадзеды, праз якія цяжкія выпрабаванні ім давялося прайсці, як нялёгка давалася Перамога. Бяда не абмінула і наш раён – колькі спаленых вёсак, загнаных у Германію на прымусовыя працы людзей, колькі мірных жыццяў забрала вайна. Перамога сапраўды Вялікая, бо ўдзел у вызваленні сваёй зямлі прымалі ўсе людзі: гэта і салдаты на франтах, і падпольныя арганізацыі, партызанскія атрады, якія актыўна дзейнічалі і на Дзятлаўшчыне. Мы помнім подзвіг нашага Сусаніна – Іосіфа Філідовіча, які загінуў дзеля сваіх землякоў. З кожным годам становіцца ўсё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і наша задача – зрабіць усё, каб яны адчувалі клопат і ўвагу нашчадкаў. Свята Вялікай Перамогі будзе актуальнае ў сямідзясятую, васьмідзясятую і нават у сотую гадавіну, таму што больш жахлівай вайны не было на нашай планеце і, спадзяюся, не будзе ніколі. Усім землякам жадаю мірнага неба над галавой, каб ніколі чорныя хмары вайны не засланілі неба над нашымі роднымі і блізкімі”.

——————————————————————————————————————————————

IMG_8538aАЛЕГ ДРАГУНСКІ,
старшыня раённага аб’яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў:
“Перамога савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якую мы будзем святкаваць 9 мая, сапраўды Вялікая. Па-першае, таму, што на барацьбу з «карычневай чумой» фашызму паднялася не толькі наша краіна, але ўз’ядналася практычна ўся Еўропа. Па-другое, таму, што савецкія салдаты ніколі не былі захопнікамі, яны з верай у сэрцы да апошняга ўздыху стаялі за сваю родную зямлю, за іх плячыма была родная зямля, якую трэба было вызваліць з акупацыі. Па-трэцяе, Вялікай Перамогу мы завем таму, што яна паказала нашчадкам прыклад непаўторнага гераізму, адвагі, пра які павінны заўжды помніць мы, нашы дзеці, унукі, кожны раз нізка схіляючы галаву перад магілай салдата-пераможцы, нязменна шануючы жывых герояў Вялікай Айчыннай вайны ”.

——————————————————————————————————————————————

ЛЕАНІД КАШКО,IMG_8495a

старшыня раённага савета ветэранаў:
“Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне немагчыма пераацаніць. Колькі б гадоў ні мінула, тэма апошняй стратнай, пакутнай і жорсткай сусветнай вайны, як і тэма Перамогі застаецца актуальнай і невычэрпнай. Дзякуючы подзвігу герояў, мы з вамі жывём пад мірным небам, на мірнай зямлі, старанна працуем, разам будуем будучыню нашай краіны. Перажыўшы страшэнныя ваенныя гады, наш народ, як і многія іншыя народы-пераможцы, пачаў аднаўляць разбуранае за гады ваеннага ліхалецця, наладжваць вытворчасць, паднімаць краіну з руінаў. Раслі прадпрыемствы, актыўна будавалася жыллё, у тым ліку, у нашым раёне. Ветэраны вайны актыўна змагаліся на працоўнай ніве, заўжды былі ў ліку перадавікоў. Радасна сёння, што гэты значны пасляваенны пераможны прарыў сёння не спыніўся, што мірная Беларусь пастаянна развіваецца. Мы ўдзячныя за гэта тым, хто падарыў нам сапраўды Вялікую Перамогу. Сёння мы праводзім вялікую работу з моладдзю, нашай будучыняй, якая ўдзельнічае ў конкурсах па тэме Вялікай Айчыннай вайны, разам з прадстаўнікамі савета ветэранаў і ваеннага камісарыята віншуе ветэранаў вайны са святамі, актыўна ўдзельнічае ў пераможных урачыстасцях. А значыць памяць і пашана да Вялікай Перамогі жыве і будзе жыць”.

Запісала Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *