Словы падзякі ветэрану паштовай сувязі

Падзеі

У межах акцыі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былога работніка Белпошты Уладзіміра Ляха з Днём Перамогі павіншавалі калегі. Выказалі словы падзякі за стараную шматгадовую працу, аказалі матэрыяльную дапамогу, уручылі падарунак.
Юнаком, ва ўзросце 18 гадоў, Уладзімір Лях прыйшоў працаваць паштавіком у тагачасны Дзятлаўскі вузел сувязі. Любоў да сваёй працы, стараннасць і адказнасць характарызуюць Уладзіміра Юльянавіча як работніка. Паштальёнам быў большую палову свайго жыцця – 43 гады хадзіў па Дзятлаве з сумкай цераз плячо. Цяпер жыве ў вёсцы Міроўшчына, вядзе хатнюю гаспадарку, і, нягледзячы на 83-гадовы ўзрост, садзіць агарод.
Л. СУР’ЯНІНАВА 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *