Аператыўны штаб “Дажынак-2015” збіраўся ў Дзятлаве

У аўторак 19 мая ў Дзятлаве адбылося чарговае пасяджэнне аператыўнага штаба па абласных “Дажынках-2015”, у якім браў удзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага райвыканкама, будаўнічых арганізацый раёна. У далейшым пасяджэнні аператыўнага штаба будуць насіць рэгулярны характар – праходзіць двойчы на тыдзень. У адной з бліжэйшых нарадаў возьме ўдзел старшыня […]

Продолжить чтение

Факты. Навіны. Падзеі

ПРАВЯДЗЕННЕ ПАСЯДЖЭННЯ ЦЭНТРВЫБАРКАМА Правядзенне пасяджэння Цэнтрвыбаркама да назначэння даты выбараў —звычайная практыка, заявіла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні камісіі. «Справа ў тым, што мы рыхтуем для выбараў два падручнікі. Гэта дапаможнікі для тэрытарыяльных і ўчастковых камісій. Гэтыя падручнікі не прывязаны да даты выбараў. Але гэта аб’ёмныя тэксты, якія патрэбны ўжо на наступны дзень […]

Продолжить чтение

Адбудзецца прыём грамадзян

22 мая 2015 года з 11 да 13 гадзін у кабінеце Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па адрасе горад Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 3, начальнікам Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Генадзем Уладзіміравічам Шлыковічам будзе весціся прыём грамадзян, юрыдычных асобаў, іх прадстаўнікоў па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці.

Продолжить чтение

Звяртайцеся правільна

У Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці звяртаюцца з пытаннямі, якія тычацца правільнасці афармлення пісьмовых скаргаў i іншых зваротаў грамадзян, якія падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, а таксама існуючых патрабаванняў да іх. Артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” прадугледжаны патрабаванні да пісьмовых зваротаў (заяваў, прапановаў, скаргаў) грамадзян. Яны павінны складацца […]

Продолжить чтение

Зарабіць тысячу долараў ЗША — гэта рэальна!

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прапануе студэнтам на летніх канікулах папрацаваць праваднікамі пасажырскіх цягнікоў Расійскай чыгункі. Працаваць давядзецца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Бранску, Іжэўску. Большасць рэйсаў будуць курсіраваць у паўднёвым накірунку, але разглядаюцца і іншыя варыянты (калі маршрут надакучыў, не спадабалася брыгада — можна памяняць рэйс). Зарплата праваднікоў складзе 170 расійскіх рублёў за гадзіну без уліку […]

Продолжить чтение

«Музей збірае сяброў»

24 мая ў рамках акцыі «Ноч музеяў» Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіць акцыю «Музей збірае сяброў». Мерапрыемства, якое пачнецца ў 18 гадзін, складуць тэатралізаванае прадстаўленне «Фарбы Перамогі»; літаратурна-музычная кампазіцыя «Слухай, краіна, помні, Айчына», выстава «Зброя Перамогі»,»Успаміны аб былым» (М. Л. Несцярэўскі),выстава стэндавага мадэлізму, канцэрт духавога аркестра, кінастужка «Паланэз Агінскага», танцавальная праграма. Таксама на працягу свята будуць […]

Продолжить чтение

Увага: конкурс!

Дзятлаўская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” аб’яўляе конкурс сярод жыхароў Дзятлаўскага раёна на лепшае добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне тэрыторый арганізацый і ўстановаў, ля шматпавярховых дамоў, лепшыя ўласныя падворкі, лепшыя пад’езды шматпавярховых дамоў. Конкурс будзе доўжыцца з 1 па 30 чэрвеня. Яго пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі. Для ўдзелу ў конкурсе заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 2-11-09, 2-12-09. […]

Продолжить чтение

Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціян

Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціян пройдзе 23 мая ў парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. У праграме мерапрыемства: 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў 11.00 — святая Эўхарыстыя. Галоўны цэлебранс Біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі; 12.20 — урачыстая працэсія з фігурай Маці Божай і ўстанаўленне памятнай стэлы; 13.00 — супольны абед 14.00 — канцэрт […]

Продолжить чтение

Навіны тыдня

ПРАЦОЎНЫЯ КАЛЕКТЫВЫ Ў БЕЛАРУСІ ЗАХАВАЮЦЬ Працоўныя калектывы ў Беларусі захаваюць, але разгільдзяям і дармаедам у іх не месца. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага трактарнага завода. Прэзідэнт канстатаваў, што сітуацыя ў свеце няпростая, а сусветная эканоміка марудна і цяжка аднаўляецца. Паводле яго словаў, галоўная прычына таго, […]

Продолжить чтение

Гісторыя Дзятлаўшчыны ў школьным музеі

У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава пасля рэканструкцыі адкрыўся адноўлены музей «Гісторыя Дзятлаўшчыны». Сімвалічна, што адкрыццё адбылося ў год святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Удзел ва ўрачыстай падзеі прынялі не толькі навучэнцы ўстановы і іх педагогі, але і ганаровыя госці. Гэта намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік аддзела адукацыі, […]

Продолжить чтение