Не — курэнню і наркотыкам!

Падзеі

На прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных звычак скіраваны агульнарэспубліканскія акцыі «Беларусь супраць тытуню» і «Стоп —спайс!». На Дзятлаўшчыне ўдзел у акцыях узялі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта ГА «БРСМ» , медыцынскія работнікі.

У час акцыі «Стоп-спайс», якая праходзіла з 19 па 23 мая, ва ўстановах адукацыі прайшлі навучальныя трэнінгі для педагогаў і бацькоў, была засяроджана ўвага на тактыцы выяўлення падлеткаў-наркаманаў. Аб гэтым расказалі работнікі органаў унутраных спраў і медыкі. Таксама праваахоўнікі праверылі месцы масавага скаплення моладзі — дыскатэкі, інтэрнаты з мэтай папярэджання правапарушэнняў у моладзевым асяродку.
У рамках прафілактычных акцый адбылося і тэматычнае мерапрыемства ў кінатэатры «Спадарожнік» для вучняў 8-11 класаў школаў горада. Падлеткі паглядзелі відэастужкі аб страшных наступствах курэння і наркаманіі, заслухалі выступленні начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама В.Петрукевіча, Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі, протаіерэя М. Пінчука. Яны заклікалі маладое пакаленне весці здаровы лад жыцця, каб пасля не мець праблемаў са здароўем і з законам. Айцец Мікалай расказаў дзецям аб негатыўных духоўных наступствах шкодных звычак.
У рамках мерапрыемства адбыўся і невялікі канцэрт, які падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *