Гродна святкуе 70-годдзе Вялікай Перамогі

Падзеі

Да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усіх гродзенцаў, якія сабраліся ў гэты дзень на Кургане Славы, гасцей горада Гродна  звярнуўся старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў:

— Ужо сем дзясяткаў гадоў аддзяляюць нас ад падзеі, калі была падведзена рыса пад самай крывапралітнай у гісторыі чалавецтва вайной. Менавіта столькі часу мы пішам слова Перамога з вялікай літары, падкрэсліваючы тым самым усю веліч подзвігу савецкага народа ў бітве з фашызмам. Гродзеншчына поўнай мерай выпрабавала жахі ваеннага ліхалецця. Але нашы бацькі, дзяды, прадзяды не скарыліся ворагу. Кожная пядзя гэтай зямлі дыхае мужнасцю, устойлівасцю і гераізмам.

DPP_7909

Звяртаючыся да ветэранаў вайны, Уладзімір Краўцоў падкрэсліў:

— Дарагія нашы паважаныя людзі. Усе вы годныя прадстаўнікі вялікага пакалення пераможцаў. Сіла вашага духу пераўзыходзіла сілу варожай зброі. У самыя цяжкія і трагічныя перыяды ваеннага часу вы не думалі пра смерць. А ведалі толькі адно: што б ні здарылася, трэба выстаяць, трэба перамагчы. Дзякуй вам і за тое, што разграміўшы ворага, вы здзейснілі яшчэ адзін подзвіг. Менавіта вашай працай краіна паднялася з руін, былі адбудаваны нанова заводы і фабрыкі, жылыя дамы і школы. Дзякуй за тое, што вы ёсць, за выхаванне моладзі, за ўдзел у будаўніцтве нашай беларускай дзяржавы. Мы ніколі не забудземся пра вашы вялікія  заслугі перад новымі пакаленнямі. А наш сыноўскі абавязак клапаціцца пра вас. Ад душы жадаю ўсім ветэранам здароўя і дабрабыту, будзьце з намі. Вы нам вельмі патрэбныя.

DPP_7897

 

DPP_7899

 

DPP_7900

 

DPP_7907

DPP_7908

 

Паводле матэрыялаў газеты «Гродзенская праўда»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *