Апошнія званкі

Падзеі

У школах, гімназіях і ліцэях яны празвіняць 30 мая. Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў рэкамендавана правесці 11-12 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах пачнецца 14 чэрвеня.

З 1 па 12 чэрвеня будуць праводзіцца выпускныя экзамены вучняў 9-х—11-х класаў. У гэтым годзе, акрамя аб’явы па тэлебачанні і радыё, тэксты і заданні накіруюць у кожную ўстанову адукацыі па электроннай пошце і размясцяць на партале Міністэрства адукацыі. Пасля 9 класа навучэнцы павінны будуць здаць тры абавязковыя выпускныя іспыты: беларускую і рускую мовы, матэматыку. Раней у гэтым спісе была гісторыя Беларусі, якую перанеслі на 11-ы клас. Пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі вучні будуць здаваць: матэматыку, замежную мову, гісторыю Беларусі і на выбар рускую ці беларускую мову.
Прыём на конкурснай аснове ў 5-я класы гімназій пройдзе з 2 па 10 чэрвеня. Для гэтага трэба будзе здаць: матэматыку, беларускую і рускую мовы. Кантрольныя лічбы для прыёму былі зацверджаны ў красавіку.

Т. КАРЫНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *