Аналіз работы прамысловых прадпрыемстваў

Падзеі

На калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці ў красавіку бягучага года разгледжаны вынікі кантролю за работай арганізацый прамысловай вытворчасці Гродзенскай вобласці, падпарадкаваных Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Адзначана, што ні адной з 8 арганізацый рэгіёна не ўдалося выканаць усе ўстаноўленыя ўрадам Рэспублікі Беларусь прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Па многіх паказчыках адсутнічае станоўчая дынаміка.

Так, тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў дадзеных арганізацый за 2014 год склаў 99,2% да ўзроўню 2013 года пры 110,8% у цэлым па вобласці.
За 2014 год чыстыя страты атрыманы 3 арганізацыямі (37,5%), сума стратаў — 145,7 млрд. рублёў. За 2 месяцы бягучага года ўжо ў 6 арганізацыях сума страт дасягнула 85,3 млрд. рублёў.
Па стане на 1 студзеня 2015 на складах арганізацый Мінбудархітэктуры знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 209,3 млрд. рублёў, а на 1 красавіка 2015 года іх кошт дасягнуў 247,8 млрд. рублёў, або 110,9% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.
У ААТ “Шклозавод “Нёман” запасы дасягнулі 109,1 млрд. рублёў, або 658,2% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Замест прыняцця дадатковых мераў па разгрузцы складоў таварыствам неаднаразова прадпрымаліся спробы ўтойвання рэальнай сітуацыі.
Асобнымі арганізацыямі не прымаюцца дзейсныя меры па выкананні даручэння Кіраўніка дзяржавы па зніжэнні пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці і вяртанні ў краіну валютнай выручкі. У прыватнасці, ААТ “Шклозавод “Нёман” не забяспечана вяртанне валютнай выручкі ў памеры 5,5 млн. еўра.
Не выконваецца ў поўным аб’ёме даручэнне Кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні своечасовых разлікаў за спажытыя паліўна-энергетычныя рэсурсы.
Выяўлены выпадкі неэфектыўнага выкарыстання закупленага абсталявання, зрывы тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў з высокай дабаўленнай вартасцю.
На заводзе ЖБК ААТ “Гроднапрамбуд” выяўлены факты завышэння кошту таварнай арматуры, якая рэалізоўвалася структурным падраздзяленнем таварыства па цэнах арматурных нарыхтовак.
Па выніках праведзеных у 2014 годзе, студзені-сакавіку 2015 года кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 6 юрыдычных асобаў на агульную суму 62,6 млн. рублёў, 23 фізічныя асобы на суму 34 млн. рублёў, даналічана падаткаў і іншых плацяжоў у бюджэт на суму 342 млн. рублёў, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 7 чалавек, узбуджаны 2 крымінальныя справы.
Матэрыялы калегіі накіраваны на адрас Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага аблвыканкама, кіраўніцтва арганізацый для прыняцця мераў па выпраўленні сітуацыі.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *