Аб парушэннях выплаты работнікам заработнай платы

Сацыяльная сфера

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне выканання патрабаванняў працоўнага заканадаўства па своечасовай выплаце работнікам заработнай платы, сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску, а таксама канчатковага разліку звольненым работнікам.
Так, Камітэтам дзяржкантролю вобласці за студзень-красавік 2015 года ўстаноўлены факты несвоечасовай выплаты заработнай платы работнікам камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, установы аховы здароўя “Мастоўская цэнтральная раённая бальніца”, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Світанак-Мыта”, “Цырын-Агра”, “Міжэвічы”, адкрытага акцыянернага таварыства “БМТ-41”. Фактаў утойвання пратэрмінаванай запазычанасці не ўстаноўлена.
Асобнымі суб’ектамі гаспадарання ў адпаведнасці з заканадаўствам у лік частковай замены грашовай аплаты выдадзена работнікам гатовая прадукцыя, удзельная вага якой у заработнай плаце склала ад 0,1% да 8%. Так, у сакавіку бягучага года кожнаму работніку Ашмянскага сыраробнага завода праведзена выдача гатовай прадукцыі — па 2 кг сыру, удзельная вага якой у заработнай плаце склала 0,37%. Работнікам ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” выдадзена гатовая прадукцыя (мяса птушкі, мука, свініна, крупы), удзельная вага якой склала у сярэднім па камбінаце 4,1%. На ААТ “Лідахлебапрадукт” калектыўным дагаворам і ўнутраным загадам вызначана рэалізацыя прадукцыі ўласнай вытворчасці (мука, мяса птушкі) работніку ў кошт заработнай платы на суму 700 тыс. рублёў. У таварыстве за студзень удзельная вага гатовай прадукцыі ў заработнай плаце склала 4,1%, у лютым — 8,1%, у сакавіку — 6,6%. Работнікам Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства ў лік заработнай платы выдадзена гатовая прадукцыя — швейныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты. Парушэнняў заканадаўства пры выдачы гатовай прадукцыі ў лік аплаты працы работнікаў не ўстаноўлена.
Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў і “Гарачых ліній” Камітэтам дзяржкантролю да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу за несвоечасовую выплату заработнай платы прыцягнуты 39 юрыдычных асобаў на суму 134,5 млн. рублёў і 58 службовых асобаў на суму 27,3 млн. рублёў.
Суб’ектамі гаспадарання, гар(рай)выканкамамі не прымаюцца належныя меры па забеспячэнні выканання заканадаўства аб працы. Службовым асобам прадпрыемстваў і арганізацый неабходна ўзмацніць работу ў гэтым накірунку.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *