Закладзена Алея памяці

Падзеі

Акцыя “Тыдзень лесу” на Дзятлаўшчыне завяршылася яскравым патрыятычным акордам: у Вензавецкім лясніцтве ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” была пасаджана “Алея памяці”.

Сімвалічныя семдзесят бярозак у гонар 70-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне пасадзілі актывісты раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», работнікі СВК “Вензавец” і Дзятлаўскага лясгаса, у тым ліку – Вензавецкага лясніцтва.

Мясцовыя старажылы згадваюць, што на месцы закладкі “Алеі памяці”, абапал возера непадалёк ад хаткі паляўнічага, калісьці ўжо раслі бярозы, пасаджаныя пасля вайны былымі вязнямі канцлагераў з розных краін свету. Пры расчыстцы і пашырэнні возера дрэвы былі ліквідаваны. Аднак сёлета, праз гады, працоўная моладзь Дзятлаўшчыны вярнула гісторыю, каб да наступнага юбілею Вялікай Перамогі ў Вензаўцы шумеў галінамі бярозавы гай.

Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *