Па Беларусі

Падзеі

ВІНШАВАННЕ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ З УВАСКРЭСЕННЕМ ХРЫСТОВЫМ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са святам Вялікадня.
Велікодныя святы для кожнага хрысціяніна маюць асаблівы сэнс, накіроўваючы грамадства да духоўнага ўдасканалення.
Праваслаўныя традыцыі, якія адыгрываюць значную ролю ў гісторыі Беларусі і жывяць яе нацыянальную культуру, заклікаюць да перамогі любові і дабра, вучаць жыць у згодзе з усімі людзьмі, быць цярплівымі і міласэрнымі адзін да аднаго, няспынна клапаціцца аб умацаванні высокіх маральных ідэалаў.

ПАШЫРЭННЕ ПАРТНЁРСТВА З ІРАКАМ
Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў можа быць выкарыстана для аднаўлення і развіцця эканомікі Ірака. Такую прапанову агучыў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Многія беларускія брэнды, такія як трактары «Беларус», грузавікі МАЗ, дарожна-будаўнічая тэхніка «Амкадор», даўно вядомы іракскаму спажыўцу сваёй надзейнасцю і разумнай цаной. Беларускі бок настроены на пашырэнне партнёрства з Іракам па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. У нашых краінах багаты вопыт паспяховага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў мінулым, аднак сённяшні ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай сферы далёка не адпавядае нашаму патэнцыялу», — лічыць прэм’ер-міністр.

МІНІМАЛЬНАЯ ЗАРПЛАТА ЗА САКАВІК НЕ ІНДЭКСУЕЦЦА
Мінімальная заработная плата і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за сакавік 2015 года не індэксуюцца.
Памер месячнай мінімальнай заработнай платы за сакавік не індэксуецца, паколькі індэкс спажывецкіх цэнаў за сакавік гэтага года не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца яе аднаразовага перагляду (студзень 2015 года). Такім чынам, грашовыя даходы насельніцтва за сакавік 2015 года, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Вr1 млн 428 тыс. 100 — 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі.

ВЫСТАВА «СМІ Ў БЕЛАРУСІ»
Тэма 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне стане лейтматывам XIX Міжнароднай выставы «СМІ ў Беларусі». Яна пройдзе ў Мінску з 5 па 7 мая.
Тэматыка 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі — адна з асноўных, якія асвятляюць рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ. У рэгіянальных выданнях адкрыты тэматычныя рубрыкі, спецпраекты, выпускаюцца ўкладышы. Акрамя таго, у рэспубліцы выдаюцца тэматычныя кнігі, беларускія тэлевізійныя каналы рыхтуюць праграмы, прысвечаныя да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *