Навіны тыдня

Падзеі

ВЫТВОРЧАСЦЬ СЕЛЬГАСПРАДУКЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ Ў СТУДЗЕНІ-САКАВІКУ ПАВЯЛІЧЫЛАСЯ НА 5,1 ПРАЦЭНТА
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені-сакавіку 2015 года ў бягучых цэнах склала Br18,6 трлн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года ў супастаўных цэнах на 5,1 працэнта.
У сельскагаспадарчых арганізацыях аб’ём вытворчасці прадукцыі за гэты перыяд павялічыўся на 6,1 працэнта.

Паводле даных ведамства, у студзені-сакавіку бягучага года гаспадаркамі ўсіх катэгорый рэспублікі рэалізавана 402,8 тыс. т жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе), што на 0,3 працэнта больш, чым за студзень-сакавік 2014 года, малака атрымана 1 616,6 тыс. т (на 7,2 працэнта больш), яек — 866,8 млн штук (на 0,1 працэнта менш).

КОЛЬКАСЦЬ ВНУ Ў БЕЛАРУСІ НЕ БУДЗЕ ЗМЕНШАНА
Колькасць ВНУ ў Беларусі ў бліжэйшы час не будзе зменшана. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Паводле словаў Міхаіла Жураўкова, аптымізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі дапаможа сеткавая арганізацыя навучання ў ВНУ. «Сеткавая арганізацыя азначае, што нашы ўніверсітэты кааперыруюцца ў навучальную сетку па профільным прынцыпе. Мы вельмі хацелі б, каб прафесура вядучых універсітэтаў выязджала ў рэгіянальныя ВНУ або ўніверсітэты, у якіх навучаюцца студэнты па тых жа спецыяльнасцях, для чытання спецыяльных курсаў і была ўнутраная міграцыя студэнтаў. Напрыклад, студэнты з Брэста, Гродна, Гомеля прыязджалі ва ўніверсітэты ў Мінску або ў іншых рэгіёнах на семестр для праслухоўвання пэўных лекцый, каб паглядзець лабараторныя работы або прайсці практыку на спецыяльным высокатэхналагічным прадпрыемстве. І гэтя курсы будуць залічвацца ў іх навучальным працэсе, а далей студэнты вяртаюцца назад. Пры гэтым будзе добра відаць, якія ўніверсітэты ў нас больш моцныя, дзе ёсць добрыя кадры і што карыстаецца папулярнасцю ў студэнтаў», — растлумачыў ён.

ФОНДЫ МУЗЕЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ПАПАЎНЯЮЦЦА
Фонды Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны штогод папаўняюцца на 700-800 адзінак.
«Папаўненне фондаў адбываецца пастаянна. Паступаюць ваенныя рэліквіі з сямейных архіваў, прыватных калекцый», — расказаў ён.

Міністэрства абароны, пошукавыя атрады перадаюць у музей свае знаходкі. Яны дэманструюцца ў асобнай зале «Наследнікі Вялікай Перамогі». Пасляваенныя пакаленні беларусаў прадаўжаюць шанаваць сваю слаўную баявую гісторыю.

Фонды папаўняюць дакументы ваенных гадоў, узнагароды, прадметы быту, перыядычны друк і г.д. Яны перадаюцца ў дар музею або на захоўванне. Перадаюць экспанаты розныя арганізацыі, асобныя грамадзяне, ветэраны, члены сем’яў воінаў, партызанаў і падпольшчыкаў.

ПЯЦЬ ПРЫЗАВЫХ МЕСЦ НА СПАРТАКІЯДЗЕ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЮНАЦТВА
Каманды з Беларусі заваявалі 5 прызавых месц на спартакіядзе Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва «Да Алімпійскіх вяршынь!», паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

Каманда дзяўчат з Брэсцкай вобласці першынствавала ў спаборніцтвах па стрытболе, а другой у гэтай дысцыпліне стала каманда дзяўчат з Мінска. Другія месцы заваявалі таксама каманды з Гродзенскай вобласці ў эстафеце па плаванні 4×50м і ў спаборніцтвах па стрытболе сярод юнакоў. Акрамя таго, трэцяе месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе заняла каманда Магілёўскай вобласці.

Спартакіяда праходзіла з 6 па 11 красавіка ў Разанскай вобласці. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для ўдзелу ў спаборніцтвах у Разань прыбылі спартсмены ва ўзросце 12-13 гадоў з Беларусі (каманды Мінска, Брэскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей) і Расіі (каманды Варонежскай, Разанскай, Тульскай абласцей, рэспублік Татарстан, Удмуртыі, Чувашыі). Агульны склад дэлегацыі — 105 чалавек ад кожнай краіны.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *