Па Беларусі

Падзеі

РАБОЧЫ ВІЗІТ ПРЭЗІДЭНТА Ў КАЗАХСТАН
Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочага візіту ў Казахстан прыняў удзел у трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Кіраўнікі трох дзяржаваў абмеркавалі існуючыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў рабоце Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама некаторыя міжнародныя пытанні.
Кіраўнікі дзяржаваў таксама прынялі рашэнне прадаўжаць практыку такіх нефармальных сустрэчаў, каб абмяркоўваць і прымаць аператыўныя рашэнні па рэагаванні на ўзнікаючыя крызісныя з’явы.

ПРЭЗІДЭНТ ПАВІНШАВАЎ ДОМРАЧАВУ З ПЕРАМОГАЙ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальную тэлеграму Дар’і Домрачавай у сувязі з яе перамогай у агульным заліку Кубка свету па біятлоне.
«Дарагая Дар’я! Віншую! Малайчына, ты зноў падарыла нам свята, пацвердзіўшы званне найвялікшай біятланісткі свету. Уся Беларусь з заміраннем сэрца сачыла за тваімі выступленнямі. І ты не падвяла. Ва ўпартым дасягненні гэтай мэты ты паказала самае высокае майстэрства і сапраўдны байцоўскі характар”, — гаворыцца ў віншаванні.

МІНГАНДАЛЬ БЕЛАРУСІ ЎСТАНАВІЎ МАКСІМАЛЬНЫЯ АДПУСКНЫЯ ЦЭНЫ
Міністэрства гандлю Беларусі ўстанавіла гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малочныя прадукты і мяса куранят-бройлераў.
Так, гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малако каровіна пастэрызаванае без смакавых дабавак і напаўняльнікаў у поліэтыленавых пакетах у залежнасці ад тлустасці ўстаноўлены на ўзроўні Br3 075 — Br5 007 за 1 л; кефір з каровінага малака без смакавых дабавак і напаўняльнікаў у поліэтыленавых пакетах — ад Br2 810 да Br5 051 за 1 л. Гранічная максімальная адпускная цана смятаны вагавой без смакавых дабавак і напаўняльнікаў — ад Br12 352 да Br20 091 за 1 кг; тварагу вагавога без смакавых дабавак і напаўняльнікаў — Br16 232- — Br20 941 за 1 кг.
Гранічная максімальная адпускная цана на мяса куранят-бройлераў устаноўлена ў памеры Br24 756 за 1 кг.
Як паведамлялася, з 12 лютага цэны на сацыяльна значныя тавары замест Міністэрства эканомікі рэгулюе Міністэрства гандлю Беларусі. У нагляд Мінгадлю перайшлі таксама сацыяльна значныя тавары, цэны на якія рэгулююцца не больш як 90 дзён на працягу года.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *