Опубликовал

Па Беларусі

ВЕТЭРАНАМ У БЕЛАРУСІ БУДЗЕ АКАЗАНА МАТЭРЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА
Ветэранам у Беларусі ў сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне будзе аказана матэрыяльная дапамога.
Прадугледжана аказаць матэрыяльную аднаразовую дапамогу ў памеры Br10 млн. Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У памеры Br8 млн. дапамога будзе аказана інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года.
Асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобам, а таксама катэгорыям грамадзян, што пацярпелі ад наступстваў вайны, будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br3,5 млн. Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца з 1 красавіка да 1 мая 2015 года.

БІЗНЭС ПАВІНЕН БЫЦЬ ПРАЗРЫСТЫМ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці.
Адной з асноўных праблемаў стала наяўнасць астаткаў несертыфікаваных тавараў, што не ўдалося рэалізаваць да 1 сакавіка 2015 года, а таксама немагчымасць атрымаць у прадаўцоў у Расіі неабходныя дакументы.
Кіраўнік дзяржавы катэгарычна заявіў, што з 1 студзеня 2016 года работа павінна весціся толькі па дакументах, наяўнасць якіх павінна быць абавязковай.

РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС НА ЛЕПШАГА ЭКОЛАГА
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіў рэспубліканскі конкурс на лепшага грамадскага эколага 2015 года.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. У час першага (з 1 красавіка па 31 мая) вызначаюцца лепшыя грамадскія эколагі на абласным узроўні. На другім этапе, які пройдзе з 1 чэрвеня па 5 жніўня, будуць выбраны лепшыя грамадскія эколагі на рэспубліканскім узроўні сярод тых, хто заняў першыя, другія і трэція месцы ў абласных спаборніцтвах.
Пераможцы абласнога этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

«СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ»
XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 13 ліпеня.
Асноўнай фестывальнай падзеяй, вакол якой сфарміравана праграма, стане конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015», адбудзецца таксама дзіцячы музычны конкурс. Асноўныя тэмы фестывалю будуць звязаны з ключавымі для Беларусі падзеямі 2015 года — 70-годдзем Вялікай Перамогі і Годам моладзі.
БелТА

0 0 689 29 Март, 2015 Падзеі Март 29, 2015

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *