Опубликовал

Па Беларусі

СУПРАЦОЎНІЦТВА БЕЛАРУСІ І УДМУРЦКАЙ РЭСПУБЛІКІ
Нашай краіне і Удмурцкай Рэспубліцы Расіі неабходна знайсці магчымасць актывізаваць супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Аляксандрам Салаўёвым.
Беларускі лідар канстатаваў, што ў апошнія гады аб’ём гандлю паміж Удмуртыяй і Беларуссю знізіўся, і на гэта, па словах кіраўніка дзяржавы, ёсць і аб’ектыўныя прычыны. Дадатковыя магчымасці для актывізацыі супрацоўніцтва падае адзіны наш эканамічны саюз, які пачаў дзейнічаць з 2015 года. Накіраваны ён на забеспячэнне максімальна спрыяльных умоваў для развіцця супрацоўніцтва краін-удзельніц.

ПАВЫШАНА ТАРЫФНАЯ СТАЎКА ПЕРШАГА РАЗРАДУ
Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі з 1 сакавіка 2015 года да Br292 тыс.
Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 109 ад 18 лютага 2015 года. Гэтай жа пастановай тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, была ўстаноўлена з 1 лютага бягучага года ў памеры Br277 тыс. Павышэнне тарыфнай стаўкі дасць магчымасць павялічыць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы, колькасць якіх складае каля 850 тыс. чалавек. Павялічацца таксама памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.

СІСТЭМЕ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА НЕАБХОДНА ПЕРАБУДОВА
Сістэме падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва неабходна структурная перабудова. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.
У якасці перспектыўных напрамкаў на 2015 год ён прапанаваў раздзяленне функцый рэгулятара і ўласніка маёмасці, пашырэнне зоны адказнасці рэгулятара на ўсе профільныя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці; распрацоўку праекта стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі; кардынальнае ўдасканаленне эфектыўнасці дзейнасці суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі бізнэсу.

ВЫКАРЫСТАННЕ АЎТААПТЭЧКІ
Набытыя да канца 2015 года аўтааптэчкі старога ўзору можна будзе выкарыстоўваць да 1 студзеня 2017 года.
Пералікі ўлажэнняў аўтамабільнай аптэчкі першай дапамогі па функцыянальным прызначэнні адпавядаюць аптэчкам, якія выкарыстоўваліся раней, Міністэрства аховы здароўя дазваляе да 1 студзеня 2017 года выкарыстоўваць аўтамабільныя аптэчкі, у тым ліку адпаведныя раней устаноўленаму пераліку, набытыя да 31 снежня 2015 года.

БелТА

0 0 612 05 Март, 2015 Падзеі Март 5, 2015

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *