Малады спецыяліст XXI стагоддзя

Падзеі

Раённы моладзевы конкурс пад такой назвай сёлета праводзіцца на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, пры падтрымцы раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага дома культуры.

Удзел у конкурсе прымуць маладыя спецыялісты ўстановаў, арганізацый, прадпрыемстваў нашага раёна. Мерапрыемства скіравана на садзейнічанне прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі маладых спецыялістаў, развіццё іх творчай актыўнасці, пашырэнне дыяпазона стасункаў, рэалізацыю творчага патэнцыялу.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. Першы, арганізацыйны, завяршыўся 13 сакавіка. У час яго працоўныя калектывы атрымалі інфармацыю аб раённым конкурсе, яго ўмовах, а маладыя спецыялісты запоўнілі заяўкі на ўдзел.

Другі, падрыхтоўчы этап, доўжыцца на працягу сакавіка-красавіка 2015 года. Ён прадугледжвае непасрэдную падрыхтоўку ўдзельнікаў. Маладым спецыялістам неабходна напісаць і прадаставіць журы эсэ (сачыненне, роздум) па тэме «Сваёй прафесіяй ганаруся!» і зняць відэаролік працягласцю да 5 хвілін, які адлюстроўвае спецыфіку работы на прадпрыемстве (у арганізацыі, установе) і асаблівасці мясцовасці, куды накіраваны працаваць удзельнік.

Заключны, раённы этап конкурсу, запланаваны на 16 мая 2015 года. Ён пройдзе ў форме конкурснай праграмы, якая будзе ўключаць у сябе візітоўку «Да вяршыняў майстэрства», віктарыну «Працоўны кодэкс у дэталях» (10 пытанняў на веданне працоўнага заканадаўства) і творчы конкурс «Творчасць — адлюстраванне асобы».

Пераможцы раённага конкурсу «Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя» атрымаюць дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама і прызы, астатнія канкурсанты — дыпломы ўдзельнікаў.

І. КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *