75 гадоў на варце правапарадку і законнасці

Падзеі

У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня міліцыі і 75-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раённага аддзела міліцыі. Павіншаваць праваахоўнікаў са святам прыйшлі прадстаўнікі сілавых структур Дзятлаўшчыны, работнікі ўстановаў, гаспадарак, арганізацый раёна, родныя, сябры.

Павітаў прысутных часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама падпалкоўнік міліцыі І. В. Хітро. Ён зазначыў, што ў гісторыі Міністэрства ўнутраных спраў, як і ў гісторыі міліцыі Дзятлаўшчыны, шмат прыкладаў адвагі і гераізму супрацоўнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны праваахоўнікі ваявалі на франтах, падтрымлівалі правапарадак у тыле. У няпросты пасляваенны перыяд змагаліся са злачыннасцю, абаранялі дзяржаву ад крымінальных пасягальніцтваў. На розных этапах свайго станаўлення Беларуская міліцыя заўжды знаходзіліся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Супрацоўнікі і надалей будуць рабіць усё неабходнае для забеспячэння правапарарадку і грамадскай бяспекі — галоўных умоваў мірнага жыцця і стваральнай працы. Сёння Міністэрства ўнутраных спраў сканцэнтравала ўвагу на важнейшых праблемах, якія тычацца ўсяго грамадства. Прыняты і рэалізуюцца дзяржпраграмы, скіраваныя на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, абарону непаўналетніх і барацьбу з наркаманіяй, павышэнне бяспекі дарожнага руху.

IMG_2518 IMG_2636 IMG_2513

Ігар Валер’евіч падзякаваў ветэранам службы за дапамогу ў рабоце па навучанні і выхаванні новага пакалення праваахоўнікаў, выказаў словы падзякі за разуменне праблемаў і дапамогу старшыні і работнікам Дзятлаўскага райвыканкама, кіраўнікам гаспадарак, прадпрыемстваў, установаў раёна, грамадзянам, якія аказвалі садзейничанне міліцыі, блізкім і родным праваахоўнікаў — за маральную падтрымку і надзейны тыл.

Да віншаванняў далучыўся, пажадаў праваахоўнікам міру, дабра, дабрабыту старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык. Ён падзякаваў ветэранам міліцыі за іх уклад у развіцце раёна, павіншаваў супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх са святам. Зазначыў, што паспяховае выкананне пастаўленых перад раёнам задач у многім залежыць ад плённай работы ахоўнікаў правапарадку. Іван Іосіфавіч уручыў узнагароды лепшым у прафесіі. Падзячныя пісьмы Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі: участковы інспектар міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Грыцук, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі, сакратар пярвічкі ГА «БРСМ» АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. А. Індура, прапаршчык міліцыі ўзвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела аховы Э. А. Жукоўскі, прапаршчык міліцыі ўзвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела аховы В. Б. Мазюк.

Часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама І. В. Хітро і першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Зенаў зачыталі святочны загад і ўручылі ўзнагароды самым паспяховым супрацоўнікам. Ганаровай граматай УУС узнагароджаны начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Д. І. Скварчынскі. Грамату УУС атрымаў начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі В. І. Міхалевіч. Нагрудныя знакі «За адзнаку» ўручылі старшаму інспектару групы па грамадзянстве і міграцыі В. І. Ламака, начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх В. В. Петрукевічу. Падзяка была аб’яўлена ўчастковаму інспектару міліцыі В. В. Бароўскаму і міліцыянеру-дзяжурнаму ізалятара часовага ўтрымання А. М. Кургуну.

IMG_2531 IMG_2555IMG_2583

Начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Д. М. Цумараў зазначыў, што задачы праваахоўнікаў — прыйсці на дапамогу тым, хто ў бядзе, вернасць абавязку, самаадданасць, захаванне міліцэйскіх традыцый. Работа міліцыі немагчыма без апоры на грамадства і простых людзей, а ў нялёгкай працы іх падтрымліваюць сем’і. Ветэранам службы, супрацоўнікам міліцыі, іх родным Дзяніс Міхайлавіч пажадаў дабрабыту і плёну ў справах. Ён уручыў грамату Дэпартамента аховы памочніку камандзіра ўзвода камандзіру аддзялення групы затрымання Д. М. Дорду.

Ад імя прадстаўнікоў сілавых структур Дзятлаўшчыны павіншаваў супрацоўнікаў раённага аддзела міліцыі і ўручыў ім падарунак пракурор Дзятлаўскага раёна В. М. Заяц. Павіншавалі праваахоўнікаў і ўручылі ім падарункі прадстаўнікі калектываў СВК «Слава працы», СВК «Граніт-Агра», санаторыя «Радон», Казлоўшчынскага дома-інтэрната, АСП «Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод», рэдакцыі раённай газеты «Перамога», раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».

У час выступлення старшыні савета ветэранскай арганізацыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. В. Ламакі хвілінай маўчання дзятлаўскія міліцыянеры ўшанавалі памяць супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў і ветэранаў міліцыі, якіх ужо няма ў жывых.

Далейшых поспехаў у службе супрацоўнікам райаддзела пажадаў іх былы кіраўнік А. В. Жалнерчык. Шчырыя ўсмешкі на тварах праваахоўнікаў выклікала відэапасланне ад школьнікаў горада Дзятлава, матулі і таты якіх служаць у міліцыі. Песні і добры настрой дзятлаўскім міліцыянерам дарылі работнікі культуры і іх выхаванцы.

І. СТЫРНІК

IMG_2662 IMG_2612



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *