Вольная барацьба

Падзеі

Насця Касач з Руды Яварскай – чэмпіёнка Гродна

За перамогу ў адкрытым чэмпіянаце Гродна і Гродзенскага раёна змагаліся каля 50 спартсменаў з Гродна, Гродзенскага раёна, Дзятлава, Руды Яварскай, Слоніма. Чэмпіёнкаю турніру ў катэгорыі 44 кілаграмы стала прадстаўніца Руды Яварскай (Дзятлаўскі раён) Анастасія Касач. Гэта не першы медалёвы поспех дзяўчынкі. Насця ўжо станавілася бронзавым прызёрам чэмпіянату Гродзенскай вобласці. Трэнер Насці Віктар Шалесны прадказвае, што праз некалькі месяцаў, прынамсі, яшчэ дзве яго выхаванкі – Даша Барынава і Жана Галавач – узнімуцца на медальны подыум турніраў абласнога ўзроўню. Дзяўчынкі яўна прагрэсуюць у спартыўным умельстве, і трэнер верыць у іх мэтанакіраванае імкненне да перамогаў.

Б. ВАРНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *