У эфіры — радыё

Падзеі

У 2014 годзе ў раёне завяршылася мадэрнізацыя праваднога радыёвяшчання з пераходам на эфірнае, вынікам якой, паведаміў начальнік раённага вузла электрасувязі П. Сокал, стала большая даступнасць радыёсігнала беларускіх станцый для слухачоў. На фінішы мадэрнізацыі абласны “Белтэлекам” учыніў дабрачынную навагоднюю акцыю – бязвыплатную перадачу радыёпрыёмнікаў эфірнага вяшчання сацыяльным установам раёна. 31 снежня П. Сокал перадаў радыёпрымнікі “Мэта” цэнтральнай раённай бальніцы для абсталявання імі кожнай палаты. Акрамя таго, радыёпрыёмнікі эфірнага вяшчання “Мэта” атрымалі Наваельнянская і Казлоўшчынская бальніцы, раённы цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва.

Б. ВАРНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *