Свята для ўсіх

Падзеі

Акцыя “Нашы дзеці”, якая доўжылася ў раёне амаль месяц, завяршылася дабрачыннай каляднай сустрэчай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельнікамі свята сталі маленькія дзятлаўчане з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іх блізкія.

Калядную “ёлку” словамі віншавання адкрыла загадчыца аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу, прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Галіна Касцюк:

— Жадаю вам, паважаныя бацькі, каб дзеці вас заўжды радавалі і ніколі не засмучалі, каб вы заўсёды знаходзілі са сваімі дзеткамі паразуменне. Любові вам, шчасця і здароўя!

 

 

 

 

 

Святочную казку для дзяцей з віншаваннямі, карагодамі, займальнымі гульнямі стварылі работнікі раённага Дома культуры. Як і штогогод, галоўным спонсарам мерапрыемства стала царква “ЕХБ” з горада Гродна, салодкія падарункі прадаставілі Дзятлаўскае ДРБУ-119 і індывідуальны прадпрымальнік Ірына Болбат.
У рамках акцыі 82 дзіцяці са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ўжо атрымалі калядныя падарункі ад хрысціянскай дабрачыннай арганізацыі.

З-за складаных умоваў надвор’я не ўсе дзеці змаглі прысутнічаць на свяце. Аднак і яны не застануцца з пустымі рукамі – скрынкі з каляднымі падарункамі работнікі цэнтра перададуць у кожны з сельскіх саветаў раёна. Акрамя таго, падарункі атрымаюць усе вучні Раготнаўскай і Хвінявіцкай школаў.

Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *