Конкурс хрыстаславаў

Падзеі

«Радуйся неба, зямля весяліся: Хрыстос нарадзіўся!» Гэтым узнёслым напевам у святыя дні, якія доўжацца з Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння, вітаюць людзей хрыстаславы. Яны нясуць светлую радасць Нараджэння Хрыстова ў кожны дом, расказваючы аб ёй у духоўных песнях і вершах. Атрыбут хрыстаславаў і сімвалічная Віфлеемская зорка, якая нібыта асвятляе іх шлях.

Традыцыя хрыстаславаў існуе і цяпер. Спрыяе яе адраджэнню і ўкараненню адпаведны конкурс хрыстаславаў. У Дзятлаўскім благачынні ён прайшоў 15 студзеня.

У час мерапрыемства славілі Хрыста выхаванцы нядзельных школаў пры храме Прэабражэння Гасподня (Дзятлава), храме Успення Дзевы Марыі (Казлоўшчына), храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (Наваельня), храме святых Барыса і Глеба (Накрышкі), храме свяціцеля Мікалая (Нагародавічы). На паспяховае выступленне хрыстаславаў благаславіў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, протаіерэй Мікалай Пінчук.

Пасля завяршэння конкурсу ўсе калектывы былі адзначаны граматамі, разам з якімі дзеці атрымалі права славіць Хрыста ў дні святак, несці светлую радасць Нараджэння Хрыста ў кожны дом. Скарыстаўшыся такім правам, на наступны дзень хрыстаславы з нядзельнай школы пры храме Прэабражэння Гасподня наведалі ўстановы і арганізацыі Дзятлава, павіншавалі их работнікаў з Нараджэннем Хрыстовым.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *