Аб выкананні заданняў па энергазберажэнні ў арганізаціях Гродзенскай вобласці

Падзеі

Праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці аналіз выканання Гродзенскай вобласцю даведзеных заданняў па энергазберажэнні і долі мясцовых відаў паліва, другасных і аднаўляльных энергарэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва паказаў, што вобласцю дапушчана адставанне ў выкананні названых заданняў, а ў асобных раёнах — выкананне задання пад пагрозай зрыву.

Так, за студзень-кастрычнік 2014 года паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 6,4 пры даведзеным заданні мінус 7, доля мясцовых відаў паліва і другасных і аднаўляльных энергарэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва склала 22,2% пры заданні 24%. Найбольшае адставанне ў выкананні паказчыка па энергазберажэнні дапушчана Мастоўскім (плюс 6,7), Лідскім (плюс 0,1), Ваўкавыскім (мінус 3,9) раёнамі і ў горадзе Гродне (мінус 3,8), заданне не выканана Бераставіцкім (47,7% пры заданні 49,5%), Ваўкавыскім (3,2% і 4,8%), Гродзенскім (13,8% і 15,2%), Дзятлаўскім (51,5% і 58,5%), Мастоўскім (57% і 79,5%), Навагрудскім (25,1% і 31%), Астравецкім (67,2% і 76%), Ашмянскім (45,8% і 56%), Слонімскім (17,5% і 24,2%), Шчучынскім (38,8% і 42%) раёнамі і ў горадзе Гродне (31% і 35%).

Камітэтам вобласці на адрас райвыканкамаў накіраваны прадпісанні аб прыняцці мераў па выпраўленні сітуацыі, якая склалася.

Акрамя таго, пры правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам вобласці выяўляюцца шматлікія парушэнні заканадаўства аб выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў.

За нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў, якое выявілася ў звышнарматыўным іх выдаткоўванні, абумоўленым парушэннем патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам або тэхналагічнымі рэгламентамі і пашпартнымі дадзенымі для дзеючага абсталявання, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 20.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў без зацверджаных ва ўстаноўленым парадку нормаў іх расходу (гранічных узроўняў спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў) — часткай 2 артыкула 20.1, як для юрыдычных, так і для вінаватых фізічных асобаў.

Пры гэтым за студзень-лістапад бягучага года Камітэтам вобласці за названыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 юрыдычных асобаў.

У ходзе праверак Камітэтам вобласці ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў парадку прадастаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў, а менавіта справаздачаў формаў 12-ТЭК “Справаздача аб расходзе паліўна-энергетычных рэсурсаў”, 4-энергазберажэнне (Дзяржстандарт) “Справаздача аб выкананні мерапрыемстваў па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва, адходаў вытворчасці і іншых другасных і аднаўляльных энергарэсурсаў” і 4-нормы ПЭР (Дзяржстандарт) “Справаздача аб выніках выкарыстання паліва, цеплавой і электрычнай энергіі”, якія выявіліся ў непрадстаўленні, несвоечасовым прадстаўленні такой справаздачнасці, а таксама прадстаўленне скажоных даных.

За названыя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткамі 1 і 3 артыкула 23.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Штраф накладаецца на вінаватую фізічную асобу, пры гэтым яго мінімальны памер — 20 базавых велічыняў.

У мэтах папераджальнага кантролю Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае рэспандэнтам аб неабходнасці прадстаўлення не пазней за 15 студзеня 2015 года у Гродзенскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці формы 4-нормы ПЭР (Дзяржстандарт), формы 4-энергазберажэнне (Дзяржстандарт) і формы 12-тэк у органы дзяржаўнай статыстыкі.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *