Сабраліся ў Слоніме на фестываль-кірмаш

Падзеі

У пятніцу, 15 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці ў Слоніме прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”. Свята для ўсіх працоўнікаў аграпрамысловага комплексу – менавіта так можна назваць гэтую падзею, бо былі падведзены вынікі сельскагаспадарачага года, а лепшыя работнікі атрымалі ўзнагароды.

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна ў складзе з 13 чалавек прадставіла Дзятлаўскі раён. Менавіта гэтыя людзі па выніках бягучага 2014 года былі прызнаны лепшымі ў раёне. Атрымалі ўзнагароды і падзякі: Д. У. Кіслы – трактарыст-машыніст СВК “Дварэц-Агра”, А. П. Басай – трактарыст-машыніст СВК “Жукоўшчына”, Л. С. Дудкін – загадчык фермы СВК “Жукоўшчына”, М. С. Слушко – галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы”, А. С. Рамушкевіч – жывелавод СВК “Граніт-Агра”, Д. Д. Жых і С. Д. Жых – механізатары СВК “Граніт-Агра”, С. С. Мазур – старшыня СВК “Граніт-Агра”, А. М. Ківуля – дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас”, В.С. Пакроўская – былы галоўны аграном калгаса “Расія”, Б. З. Кулеш – галоўны ветырынарны доктар СВК “Войневічы”, В. М. Гульнік – вадзіцель СВК “Вензавец”. Таксама быў адзначаны за 3 месца механізіраваны атрад ААТ “Дварэцкі льнозавод” у асобе дырэктара Я. С. Варгана.

Сваю прадукцыю на дзятлаўскіх падворках прадставілі ААТ “Дзятлаўскі сырзавод”, ААТ “Дзятлаўская экспартна-сартавальная льнобаза”, санаторый “Радон”, СВК “Слава, труду”, СВК “Граніт-Агра”. Частаваў гасцей салодкім мёдам СВК “ Русь-Агра”. Музычныя калектывы “Ятранка” і “Прымакі” забаўлялі гараджан, а на выставе-продажы ад раённага дома рамёстваў можна было набыць прыгожыя сувеніры.

РЭСПУБЛІКАНСКІЯ ЛІДАРЫ

Хлебаробы Гродзенскай вобласці занялі лідыруючыя пазіціі ў рэспубліцы, намалаціўшы амаль 1,7 млн. тон зерня пры ўраджайнасці 49 цэнтнераў з гектара. Асноўныя лідары гэтага года – Гродзенскі, Ваўкавысскі, Шчучынскі, Карэліцкі, Воранаўскі раёны, якія намалацілі ад 101 да 232 тыс. тон зерня. З 17 раёнаў 7 перавысілі ўраджайнасць у 50 цэнтнераў. Вынікі па зборы цукровых буракоў таксама важкія – валавы сбор склаў больш за 2 мільёны тон, а гэта каля 40% ад рэспубліканскага валавога збору.

Тэкст і фота Л. СУР’ЯІНАВАЙ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *