Аб граху самазабойства

Улюбёныя ва Хрысце браты і сёстры! З усіх зямных стварэнняў толькі адзін чалавек з’яўляецца істотай, якая ведае, што ідзе насустрач сваёй апошняй гадзіне на зямлі. Бог усталяваў адзін закон: “…людзям прыйдзецца аднойчы памерці, а потым суд” (Ев. 9, 27). Гэта азначае, што чалавеку вызначана адно жыццё, а не целы шэраг пераўвасабленняў. І гэта адзінае жыццё […]

Продолжить чтение

21 верасня — Дзень работнікаў леса

А. КІВУЛЯ: “МЫ ЗАЦІКАВІМ ТУРЫСТАЎ ПАЛЯВАННЕМ” Напярэдадні свята работнікаў лясной гаспадаркі карэспандэнтка газеты «Перамога» пагутарыла з дырэктарам ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас» Аляксандрам Ківулем. — Аляксандр Міхайлавіч, як прайшло для лясной гаспадаркі анамальна спякотнае лета? — У такіх няпростых для лясной гаспадаркі ўмовах надвор’я мы перайшлі на ўзмоцнены рэжым дзяжурстваў. Таксама, як і па ўсёй рэспубліцы, на […]

Продолжить чтение

Газеце «Перамога» — 70 гадоў

21 верасня 1944 года – дата выхаду першага нумара газеты пасля вайны. У той час раённая газета, як калектыўны прапагандыст і арганізатар, натхняла сваімі палымянымі словамі людзей на дапамогу Чырвонай арміі ў разгроме германскага фашызму, заклікала дзятлаўчан на ўдарную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, павелічэнні сельгаспрадукцыі, продажы яе дзяржаве. На старонках газеты таго часу друкаваліся […]

Продолжить чтение

Хрэсны ход у Жыровічы

Праваслаўныя вернікі ўшанавалі святога прападобнага Серафіма Жыровіцкага, духоўнага асветніка і змагара за маральны лад жыцця, памяць якога здзяйсняецца 6 верасня. Са Свята-Благавешчанскага манастыра мікрараёна Лабазоўка горада Слоніма напярэдадні свята свяшчэнства і набожныя паломнікі Навагрудскай епархіі адправіліся ў хрэсны ход у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Адна з мэтаў пешага падарожжа да святога манастыра — гэта пропаведзь словаў […]

Продолжить чтение

Захаваем чыстай малую радзіму і зберажом рэсурсы

З ініцыятывы Дзятлаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў раёне арганізаваны і ажыццяўляецца экалагічны праект па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў (макулатуры, ПЭТ-бутэлек, адпрацаваных батарэек). Мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах праекта, доўжыцца з 20 жніўня па 25 лістапада. Іх асноўная мэта — прыцягнуць уагу моладзі да захавання прыроды і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Да ўдзелу […]

Продолжить чтение

В.Індура: «Мой дэвіз: Не заставацца ў баку ад падзей»

Вольга Індура — прыемная і сур’езная дзяўчына з устойлівымі жыццёвымі прынцыпамі і ўласным поглядам на многія рэчы, і ні што, акрамя лейтэнантскіх пагонаў, на першы погляд не выдае ў ёй супрацоўніка міліцыі, а тым больш інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі. — Цікаўная, актыўная, мэтанакіраваная, — так характарызуюць яе саслужыўцы. За гэтыя якасці на сёлетняй справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай […]

Продолжить чтение

Дзень Жукоўшчынскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Жукоўшчынскім сельсавеце 8 верасня. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў. З сацыяльна-эканамічным становішчам Жукоўшчынскага сельскага Савета ўдзельнікаў […]

Продолжить чтение

Паштовая сувязь крочыць у нагу з прагрэсам

З кожным днём прадпрыемства “Белпошта” становіцца ўсё больш шматфункцыянальным, беручы на сябе шэраг няпрофільных паслугаў, працягваючы ажыццяўляць дастаўку газет і карэспандэнцыі. Пра паштовыя навінкі, аўтаматычную сарціроўку пісьмаў, работу плацежных тэрміналаў і транспартную дастаўку пошты карэспандэнт гутарыла з начальнікам Дзятлаўскага вузла паштовай сувязі Наталляй Цітовай. — Наталля Мікалаеўна, раскажыце, якім шляхам сёння ідзе пісьмо ад адпраўніка […]

Продолжить чтение

Метадыст бібліятэчнага маркетынгу

Сёлета спаўняецца дваццаць гадоў, як Марына Леанідаўна Бортка працуе ў бібліятэчнай галіне. Цяпер яна метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Жанчына ўзначальвае яшчэ і Дзятлаўскі райкам прафсаюзу работнікаў культуры. А пачынала свой прафесійны шлях Марына Леанідаўна бібліятэкарам у Раманавіцкай сельскай бібліятэцы. Гэтай установы культуры ўжо не існуе, як і многіх іншых сельскіх бібліятэк. Цяпер […]

Продолжить чтение

Электрычных справаў майстар

У свае шэсцьдзясят з хвосцікам ён марыць быць запатрабаваным яшчэ доўгія гады, марыць і надалей рабіць сваю справу так, каб людзям было камфортна, каб не страціць аўтарытэт у калектыве, каб ім ганарыліся родныя. Адвёртка, абцугі, ізастужка, лямпачкі, правады – здаецца, без такіх карысных рэчаў гэты чалавек не пражыве і дня. У электрыка Казлоўшчынскага дома-інтэрната для […]

Продолжить чтение